У філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” адбылася прафілактычная гутарка “Как уберечь подростка от насилия”. Бібліятэкар запрасіла на мерапрыемства вучняў мясцовай школы і інспектара па справах непаўналетніх Філіповіч Мікалая Вячаслававіча. Ён расказаў пра віды гвалту, растлумачыў, што разумеецца пад жорсткім абыходжаннем з дзецьмі і якія законы абараняюць дзяцей, нагадаў куды падлеткі павінны звярнуцца за абаронай і як гэта зрабіць.