12 снежня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбыўся круглы стол “Как вести себя в нестандартных ситуациях?” для вучняў 8 класаў ДУА “СШ № 3 імя І. Ю. Філідовіча”. У мерапрыемстве прыняла ўдзел псіхолаг УЗ “Дзятлаўская ЦРБ” Ступчык Вольга Георгіеўна. Падлеткі давелаліся, што злачынствы супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх з’яўляюцца грамадска небяспечнай з’явай і ўяўляюць сабой адну з найбольш небяспечных форм антысацыяльных паводзін. Псіхолаг паведаміла пра тое, што шкода, прычыненая дзіцяці ў выніку гвалтоўных злачынстваў, прыводзіць да адхіленняў у маральным і псіхафізічным развіцці непаўналетніх і ўяўляе пагрозу для яго будучыні. Вольга Георгіеўна дала рабятам рэкамендацыі, як сябе абараніць і папярэдзіць, каб недапусціць такіх абставін. Каб замацаваць веды падлеткі разгледзелі і абмеркавалі розныя сітуацыі. Таксама ім была прапанавана гульня “Замер личного пространства”, прадэманстраваны сацыяльны ролік “Травля в школе, к чему приводят издевательства”. Напрыканцы мерапрыемства паўтарылі “Правило пяти “Нельзя!” і бібліятэкары раздалі буклет “Как защитить себя?”, закладкі “Правила безопасности в интернете”, “Что делать, если ты пострадал?”.