28 сакавіка ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБЦ” прайшоў вясёлы каламбур “Калейдаскоп казак Чукоўскага”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі дзеці школьнага лагера “Здаравячок”. Мерапрыемства прайшло ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй выдатнага дзіцячага пісьменніка Карнея Іванавіча Чукоўскага. Дзеці даведаліся шмат цікавых эпізодаў з яго жыцця. Затым рабяты адправіліся ў займальнае падарожжа – чароўную казачную краіну казак дзядулі Карнея, адгадвалі загадкі, чыталі на памяць урыўкі сваіх любімых твораў, ахвотна ўдзельнічалі ў літаратурных конкурсах “Хто ёсць хто”, “Аўкцыён”, “Успомні казку”, “Расшыфруйце імёны”, “Конкурс знаўцаў”. З цікавасцю выконвалі ўсе заданні, дэманструючы выдатнае веданне твораў. Вялікае задавальненне даставіў дзецям прагляд мультфільма “Крадзенае сонца”, “Мойдодыр”. Мерапрыемства прайшло цікава і займальна.