Тыдзень дзіцячай кнігі распачаўся ў Жукоўшчынскай бібліятэцы —цэнтры духоўна-мастацкай спадчыны святам кнігі і чытання “Калі ласка ў храм кнігі!”. Бібліятэкар правяла экскурсію па бібліятэцы, пазнаёміла дзяцей з выставамі, якія дзейнічаюць у бібліятэцы. Да свята кнігі ў бібліятэцы аформлена рэкамендацыйная выстава “Кніга ведамі славіцца — чытайце, вам спадабаецца!”. Дзеці пазнаёміліся з новымі паступленнямі літаратуры і перыядычных выданняў. Кожны выбраў сабе кнігу па густу. Наперадзе новыя цікавыя сустрэчы.