З кожным днём на нашых дарогах з’яўляецца ўсё больш і больш аўтамабіляў. Высокая хуткасць і інтэнсіўнасць руху патрабуюць ад кіроўцаў і пешаходаў быць вельмі ўважлівымі. Дысцыпліна, асцярожнасць і выкананне правіл дарожнага руху вадзіцелямі і пешаходамі – аснова бяспечнага руху на вуліцы. У рамкахлетняй пляцоўкі “На хвалях летняга пазітыву” у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 13 жніўня была праведзена пазнавальна-гульнёвая віктарына “Калі выйшаў на дарогу”. Дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай па правілах бяспекі, даведаліся пра дзіўную “зебру” родам зусім не з Афрыкі, якая выдатна прыжылася ў горадзе і чаму яе так называюць. Цікава было даведацца пра тое, як і калі з’явіўся аўтамабіль, святлафор і іншае аб дарозе і бяспецы.