Літаратурны экскурс “Каля вытокаў слова і кнігі” прайшоў у філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры” для 1-га класа ДУА “Гезгалаўская сярэднгяя школа”. Дзеці даведаліся, што такое абанемент і чытальная зала, пазнаёміліся з часопісамі і правіламі карыстання бібліятэкай.Звялікім адавальненнем разглядалі ілюстраваныя і цікавыя кнігі. Школьнікаў зацікавілі кніжныя выставы. Яны бралі з паліц кнігі, разглядалі, задавалі пытанні. Дзеці былі ў вялікім захапленні, пакідалі бібліятэку з цудоўным настроем і жаданнем абавязкова наведаць яе зноў.