Пра іх мараць дзеці, пра іх нярэдка і ўсур’ёз разважаюць дарослыя, дзяцінства якіх ужо сышло. І не менш гэтая тэма хвалюе бібліятэкараў. Улетку іх галоўная задача заключаецца ў тым, каб ахапіць змястоўным адпачынкам як мага больш школьнікаў, пашырыць іх кругагляд, прышчапіць любоў да кнігі, беражлівым адносінам да яе.
Таму 22 ліпеня на тэрыторыі Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі работнікамі была арганізавана выстава «Лета пад кніжным парасонам». На ей былі прадстаўлены кнігі для чытачоў рознага ўзросту, на розную тэматыку. Кнігі адкрываюць унікальны, напоўнены таямніцай і чараўніцтвам свет, вабячы кожнага з нас. Хтосьці аддае перавагу гістарычным аболюбоўным раманам, хтосьці любіць фантастыку, а для многіх любімы жанр — дэтэктыў. Жыхарам была прадастаўлена магчымасць не толькі ўбачыць і пачытаць усе гэтыя кнігі, але і цікава правесці час бацькам з дзецьмі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.