15 сакавіка мы адзначаем вялікае дзяржаўнае свята –Дзень Канстытуцыі. Але гэта не толькі  свята беларускай дзяржаўнасці, але і асабістае свята кожнага з нас, грамадзян Рэспублікі Беларусь, патрыётаў сваёй Айчыны. Напярэдадні свята ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы- цэнтры духоўна- мастацкай спадчыны прайшоў Дзень інфармацыі “Канстытуцыя –гарант беларускай дзяржаўнасці”. Напрацягу дня бібліятэкар знаёміла наведвальнікаў з кніжнай выставай ”Галоўны закон нашай краіны”. Вучняў ДУА “ Вучэбна – педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа” бібліятэка запрасіла на ўрок прававых ведаў “Канстытуцыя – прававая аснова дзяржавы”, дзеці адказалі на пытанні віктарыны “Свет права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.