Асноўны закон Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыя. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года. Гэтай урачыстай падзеі ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прысвечалася інфармхвілінка “Канстытуцыя маёй краіны“. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала пра значэнне Канстытуцыі для дзяржавы ў цэлым і для кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі. Былі разгледжаны раздзелы і артыкулы з Канстытуцыі. Вучні праглядзелі відэаролік “Беларусь – страна для жизни”, для замацавання атрыманых ведаў, адказалі на пытанні тэматычнай віктарыны. У заключнай частцы рабяты праспявалі гімн Рэспублікі Беларусь.