30 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў Дзень дашкольніка. У бібліятэку завіталі выхаванцы дзіцячага садка №1 г. Дзятлава. Для іх супрацоўнікі бібліятэкі ладзілі гадзіну вясёлых задумак “Караблік у краіну чытання” і выставу-гульню “Кніжкін хіт-парад для дашкалят”. Дзеці гулялі ў вясёлыя гульні, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсе “Мазаіка” і “Лабірынт”, сталі ўдзельнікамі лялечнай пастаноўкі казкі “Калабок”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.