Чарговая сустрэча аматарскага аб’яднання “Чамучкі” прайшла 29 верасня ў выглядзе пазнавальных прыгод “Картошкины именины”. Кіраўнік аб’яднання Лапушка Марына Іванаўна  расказала дзецям невялікую казку, як узнікла бульба, як яна падарожнічала, перш чым трапіць ў Беларусь. Здзіўленне выклікала паведамленне бібліятэкара, што з гэтай звычайнай гародніны можна атрымаць клей, глюкозу і многае іншае. Удзельнікі мерапрыемства ўдзельнічалі ў розных конкурсах на хуткасць, увагу, інтэлект. Неабходна было “Вывезці бульбу з поля”, “Сабраць прыказку”, “Перадаць бульбу па крузе”. Вясёлае мерапрыемства скончылася прыпеўкамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.