У філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання”да Дня народнага адзінства праведзена гутарка “Каштоўнасці, якія нас аб’ядноўваюць”. Размова ішла аб гісторыі ўтварэння Гродзенскай вобласці, аб развіцці і дасягненнях, аб знакамітых людзях. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная тэматычная выстава “Зямля, якой ты часцінка” (да 80-годдзя з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці). Таксама бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кнігамі “Дзень народнага адзінства” і “Усебеларускае народнае сабранне”, зборнікам вершаў “Мы — беларусы”.