У Дварэцкай сельскай бібліятэцы 25 верасня прайшоў бібліятэчна-бібліяграфічны занятак «Каталог – карабель у свеце кніг». На мерапрыемстве гаварылася аб тым, як захоўваецца інфармацыя ў бібліятэцы, як хутка знайсці патрэбную інфармацыю па запатрабаваннай тэме, ці проста цікавую кнігу, якую парэкамендаваў сябар. Ва ўсіх выпадках дапаможа даведачна – бібліяграфічны апарат, які з’яўляецца першым памочнікам у пошуку патрэбнага выдання.