Падарожжа па кнігах у “Казачны свет Алены Масла” здзейснілі наведвальнікі Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі — вучні 2-4 класаў Наваельнянскай сярэдняй школы. Заліхвацкія казкі дзіцячай пісьменніцы Алены Масла адмысловымі сюжэтамі і малюнкамі, героямі са шчырай беларускай душой.
Персанажы Алены Масла — мілыя і арыгінальныя, пажыцці ідуць выключна сваёй дарогай, на першае месца ставяць узаемавыручку і дабрыню. Гэта і маленькі дыназаўрык Лахнэска і пацучок Фелік, які пасля цікавых вандровак дадому вярнуўся з нявестай Ларыскай. Данік, які вандруе з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам, перамагае нядобрых людзей ды ўчыняе подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара.
Дзецям вельмі спадабалася цікавае падарожжа ў чароўны свет казак Алены Масла.
