На прэзентацыю кнігі Раісы Баравіковай  “Казачныя аповесці” 18 мая  ў філіял “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” завіталі вучні 1 “Б” класа УА “Наваельнянская сярэдняя школа”.  Галоўны герой кнігі – Мамурык з далёкай планеты Мамурыя. Яго яшчэ называюць межпланетным Пажарнікам, бо ён тушыць пажары на далёкіх зорках. Падзеі, якія апісваюцца ў кнізе, разгортваюцца не толькі на Мамурыі. Мамурыкі вельмі ўпадабалі нашу зямлю, і ў казачных аповесцях дапытлівы чытач знойдзе шмат прыгодаў гэтых займальных і проста сімпатычных істот у мясцінах, добра знаёмых нам. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Раіса Баравікова ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.