Лялечны тэатр “ЧытайКА”, які працуе пры адзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, запрасіў сваіх маленькіх гледачоў з дзіцячага яслі-сада №1 г. Дзятлава на спектакль “Казка пра верных сяброў”. Дзеці разам з героямі казкі ляснымі жыхарамі прыйшлі на дапамогу зайку, якога выгнала з хаткі хітрая ліса. Яны прыгалі як зайка, бегалі і кружыліся як ліска, тупацелі як мядзведзь, крочылі і крычалі як пятух, і прагналі хітрую лісу з зайкавай хаткі. Прадоўжылі вандроўку па казках, адказваўшы на пытанні казачнай віктарыны. Напрыканцы паглядзелі мультфільм аб сапраўднай дружбе “Крошка Янот”.