24 лістапада у філіял “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка” на краязнаўчую гадзіну “Казлоўшчына – астравок маёй зямлі” завіталі вучні 2 класа. Бібліятэкар расказала пра гісторыю пасёлка, паказала фота старых будынкаў, дзеці назвалі прадпрыемствы і вуліцы, якія яны ведаюць, з цікавасцю паглядзелі відэаролік пра Казлоўшчыну, разглядалі альбомы з выставы “Край мой – гонар мой”.



