22 красавіка бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для вучняў 5 і 6 класаў ДУА “Гімназіі №1 г. Дзятлава” бібліятэчна-бібліяграфічны занятак “Кніга і кампʼютэр. Рэсурсы інтэрнэта”. Занятак быў прысвечаны розным спосабам прадастаўлення інфармацыі і відам кніг, асноўная тэма — аўдыёкнігі і электронныя кнігі. У нашу сучаснасць кніга і кампʼютэр зʼяўляюцца найаўтарытэтнейшымі крыніцамі інфармацыі. Ладзілася размова аб ролі кнігі, бібліятэкі і кампʼютэра ў інфармацыйным грамадстве. Адбыўся прагляд-знаёмства “Самыя прыгожыя бібліятэкі свету”, “Лепшыя літаратурныя сайты. Агляд-каталог”, “8 карысных рэсурсаў для тых, хто любіць кнігу і літаратуру” і “Інтэрнэт-рэсурсы Рэспублікі Беларусь”. Падчас электроннай літаратурнай віктарыны дзеці адказвалі на розныя пытанні віктарыны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.