Свята кнігі “Книга — источник знаний” быў арганізаваны ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця.Дзеці пазнаёміліся з выставай дзіцячай літаратуры, даведаліся аб гісторыі стварэння кнігі, адказалі на пытанні віктарыны і адгадвалі загадкі.