20 верасня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага абʼяднання “Праменьчык”, што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для людзей з фізічна абмежаванымі магчымасцямі. З мэтай развіцця лагічнага мышлення, разшырэння ведаў у розных накірунках для іх ладзілася інтэлектуальная брэйк-гадзіна “Кніга + кава” і кніжная выстава пад такой жа назвай. У прыемнай атмасферы за кубачкам гарбаты ўдзельнікі мерапрыемства падзяліліся на дзве каманды і прайшлі 7 раўндаў. Перамагла, канешне, дружба, а ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і прыемнага настрою.