Вось і надышло вясёлае вясновае дзіцячае свята Тыдзень дзіцячай кнігі. У Дзятлаўскую раённую бібліятэку завіталі вучні 1 класа “Сярэдняй школы №3 г. Дзятлава” начале з настаўніцай Лях Наталляй Аляксандраўнай. 24 сакавіка адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі — свята кнігі “Кніга крочыць па планеце”, выставу-адкрыццё “Ты представь себе на миг, как бы жили мы без книг”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята. Да іх завіталі казачныя персанажы Баба Яга, Папялушка, Айбаліт і гарэза Карлсан, якія прыгатавалі для дзяцей цікавыя музычныя і гульнёвыя конкурсы, казачныя віктарыны. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.