Да Тыдня дзіцячай кнігі Жукоўшчынская бібліятэка–цэнтр духоўна- мастацкай спадчыны арганізавала кніжную выставу “Кніга – мудры дарадчык і сябра”. На выставе прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў, новыя паступленні. Выставу дапаўняюць выказванні беларускіх пісьменнікаў пра кнігу: “Кнігі – сябры. Яны застаюцца ў сэрцы, як памяць нятленная” Уладзіміра Караткевіча. “Няма такіх кніг, у якіх нельга было б чаму небудзь навучыцца” C.Буднага.
Аддзельныя паліцы выставы прысвечана кнігам серыі “Расказы Дзеда Прыродаведа”, “Захапляючае падарожжа”. Наведвальнікі могуць выбраць сабе кнігу па густу.