Да Тыдня дзіцячай кнігі ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання ладзілася свята кніг “Книги лечат, книги учат, дети их у нас получат!”. Дзеці пазнаёміліся з новымі аўтарамі і цікавымі кнігамі, паўдзельнічалі ў віктарыне, адгадалі загадкі пра літаратурных герояў, адбыліся краязнаўчыя чытанні “Гучы беларуская мова, Купалы і Коласа словы!”. У рамках інтэрнэт – праекта “Я – кніга – юбіляр!” было зроблена відэа па казцы Маміна – Сібірака Д. “Алёнушкіны казкі”.