14 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень дарэння кніг. Гэта свята і для чытачоў – аматараў чытання, і для пісьменнікаў – знатакоў чалавечых душ, і для бібліятэкараў, якія дзеляцца сваімі ведамі з чытачамі ўсіх пакаленняў. У гэты дзень для жыхароў вёсак Руда–Яварская, Гута, Капці, Скрундзі,Чарлёнка, Падвялікае ладзіўся дзень пазітыўных зносін “Книги очень хороши, я читаю от души”. Бібліятэкар прапанавала наведвальнікам цікавую падборку жанраў і аўтараў на любы густ. Аматары чытання ахвотна  прымалі ўдзел у захапляльным кнігаабмене, з вялікім задавальненнем бралі кнігі для чытання, дзяліліся ўражаннямі аб прачытаных творах і цікавых кнігах і часопісах.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.