У рамках летняй пляцоўкі «На хвалях летняга пазітыву» 30 ліпеня  аддзелам абслугоўвання і інфармацыі ладзіўся літаратурны калейдаскоп  «Кнігія, якія ведаюць усе!». На працягу часу з 11.00 да 13.00 гадзін і  з 18.00 да 20.00 наведалі пляцоўку людзі розных узростаў. У першай палове дня завіталі выхаванцы дзіцячага садка і чытачы малодшага ўзросту. Да ўвагі юных удзельнікаў  ладзілася выстава дзіцячых кніг разнастайнай тэматыкі. Дзеці  здзейснілі займальнае падарожжа ў свет любімых кніг дзіцячых пісьменнікаў, прайшла віктарына з рознымі станцыямі.  Спачатку была станцыя «Размінка», дзе дзеці адказалі на розныя арыгінальныя пытанні. Зрабілі  прыпынак на станцыі «Пушкінская», дзе спаборнічалі  ў  веданні вершаў і казак  Пушкіна, і якія героі там існуюць.  Завіталі на станцыі «Замежныя пісьменнікі» і «Рускія пісьменнікі». Прайшла гульнёвая праграма. Напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў аформлены куток выбаршчыка, прадстаўлена інфармацыя аб кандыдатах у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Кожны ўдзельнік знайоў для сябе нешта цікавае і забаўляльнае.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.