З году ў год бібліятэкі адзначаюць літаратурныя юбілеі кніг. У 2023 годзе мы адзначаем гадавіну кніг, якія ведаюць усе, кніг, на якіх вырасла не адно пакаленне, кніг, якія любяць чытачы ва ўсім свеце! У аддзеле абслугоўвання i iнфармацыi на абанеменце працуе юбілейная выстава. Выстава размешчана на паліцах стэлажоў і прысвечана беларускім, замежным і дзіцячым кнігам-юбілярам. Сёлета свой юбілей адзначаюць такія творы, як: “Дрыгва” Я. Коласа, ”Сэрца на далоні” І. Шамякіна, “Каласы пад сярпом тваім” У. Караткевіча, “Декамерон” Дж. Боккаччо, “Дама с камелиями” А. Дюма, “Квентин Дорвард” У. Скотта, “Мойдодыр” К. Чуковского, “Незнайка в солнечном городе” Н.Носова, “Три толстяка” Ю. Алеши і многія іншыя.