21 лютага ў рамках праекта “Дорога к чтению” ў фае Дзятлаўскай раённай бібліятэкі была арганізавана выстава-падарожжа “Кнігі з усяго свету”.На выставе сабраны кнігі аўтараў з 15 краін. У сучасным свеце немагчыма заставацца на адным месцы. Людзі ўвесь час падарожнічаюць і вывучаюць нешта новае. Бібліятэка — унікальнае месца, дзе сабраны кнігі рознай тэматыкі і жанру. Кніга дапамагае чалавеку акунуцца ў цікавае падарожжа па свеце, не пакідаючы сваю краіну. Асаблівасцю выстаўкі з’яўляецца тое, што карыстальнікі бібліятэкі могуць па геаграфічнай карце адсачыць радзіму кнігі.