Традыцыйна Тыдзень дзіцячай кнігі, што праводзіцца падчас вясенніх канікулаў, не губляе сваіх прыхільнікаў. Бо кніга — гэта бясцэнная крыніца мудрасці і ведаў. Разам з ёй можна здзейсніць кругасветнае падарожжа, апусціцца на самае дно акіяна, пабываць на ненаселеным востраве, паляцець да далёкіх зорак. “Кніжкін дзень нараджэння”, пад такой назвай ладзіцца ў раённай бібліятэцы казачная панарама для юных чытачоў. Як заўсёды пачэснае месца занялі кнігі-юбіляры — А.Гайдар “Школа”, М.Носаў “Незнайка на луне”, А.Пушкін “Руслан і Людміла”, Г.Суцееў “Хто сказаў “МЯЎ” , П.Бажоў “Малахітавая шкатулка” і інш.