Традыцыйна ў канцы сакавіка ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтра традыцыйнай культуры пачаўся Тыдзень дзіцячай кнігі. Для дзяцей рознага ўзросту ладзілася кніжная выстава-калейдаскоп «Кніжнае дзяцінства». Галоўная мэта – папулярызацыя кнігі. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, нікога не пакінулі абыякавымі, яны дапамаглі чытачам папоўніць свае веды і пашырыць кругагляд.