У філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб” у парку насупраць бібліятэкі ладзілася бібліятэчная пляцоўка “Кніжная палянка”. Для наведвальнікаў была аформлена выстава – заклік “Будзь сябрам бібліятэкі летам”, дзе прадстаўлены творы розных жанраў. Дзеці маглі выбраць літаратуру для праграмнага летняга чытання ( у рамках агульнаадукацыйнага праекта “Аб чым не паведаміў падручнік”).
Была праведзена інфармацыйная хвілінка ”Як не стаць ахвярай кіберзлачынцы”. Бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў з правіламі, якія дапамогуць ім не стаць ахвярамі кіберзлачынства.