22 чэрвеня ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка – клуб”  пачала дзейнічаць летняя чытальня “Кніжная палянка”. Дзяцей чакала  цудоўная  сустрэча  з кнігамі, віктарыны і конкурсы, настольныя гульні.  У гэты дзень таксама ладзіўся энергаквіз “С уважением к энергосбережению”. Юныя чытачы даведаліся аб тым, што такое энергія, адкуль бяруць і навошта яе трэба эканоміць. На мерапрыемстве  прагучала пазнавальная інфармацыя аб правілах паводзін з электрапрыборамі.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.