Летняя чытальная зала “Кніжная радуга лета” пачала працаваць ў філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка — клуб”. Дзеці з задавальненнем гулялі ў рухомыя гульні на свежым паветры, чыталі кнігі, гарталі любімыя часопісы. Потым адгадвалі загадкі, адказвалі на казачныя пытанні. Летняя чытальная зала — гэта выдатны спосаб правесці цёплы дзень з кніжкай у руках, магчымасць сустрэцца і пазнаёміцца з новымі людзьмі. У рамках раённага бібліятэчнага конкурса “Фотазана ў бібліятэцы” на працягу летніх канікул працуе фотазона “Я люблю чытаць”, дзе можна не толькі зрабіць фотаздымак, але і пачытаць цікавую кнігу. Летняя чытальная зала будзе працаваць другую і чацвёртую сераду кожнага месяца з 11.00 да 13.00 гадзін летняга сезону пры ўмове спрыяльнага надвор’я.