Кожную вясну ў час вясенніх канікулаў Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі праводзіць  Тыдзень дзіцячай кнігі. І ў гэтым годзе ў бібліятэцы ўжо падрыхтавана кніжная выстава “Кніжная вясёлка”. Як у вясёлкі многа колераў, так на нашай выставе падабраны кнігі на любы густ.  Раздзел “Які цудоўны кніжны свет” змяшчае казачныя аповесці Г.Аўласенкі, новыя вершы і загадкі А. Зэкава і Ул.Мазго. Хто любіць чытаць вясёлыя гісторыі  ці прыгоды, калі ласка у раздзел “Акадэмія вясёлых кніг”. Тут рабят чакаюць  творы В. Нікольскай, Г.Остэра, В.Драгунскага і іншых пісьменнікаў. Усе дзеці любяць чытаць і слухаць казкі. На паліцы “Казка зноў да нас прыйшла” размешчаны народныя казкі і казкі аўтарскія. Калі хто захоча зрабіць штосьці сваімі рукамі, тых чакаюць кніжкі, якія дапамогуць і падкажуць, як гэта зрабіць.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.