Кожны год у час вясновых канікул у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы- цэнтры агульнадаступнай інфармацыі праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. У гэтым годзе ў фае бібліятэкі падрыхтавана прыгожая фотазона з выставай-прапановай “Кніжная вясёлка”. На ёй прадастаўлены кнігі на любы густ. У раздзеле “Па кніжнаму сусвету” – кнігі замежных аўтараў, “Да нас прыйшла новая кніга” – апошнія кніжныя навінкі, раздзел “Гаварушачка з кнігай” чакае самых маленькіх наведвальнікаў, “Які цудоўны кніжны свет” – кнігі рознага жанру.
У рамках Тыдня прайшоў агляд літаратуры “Калейдаскоп кніжных навінак” для вучняў 4 “А” класа. Праблема чытання найбольш актуальна сярод дзяцей і падлеткаў. Чытанне дапамагае павысіць эрудыцыю, павялічыць слоўнікавы запас, атрымаць задавальненне і паразважаць над той ці іншай праблемай. Менавіта таму мы вырашылі пазнаёміць з новай і цікавай літаратурай на беларускай і рускай мовах, якая была выдадзена ў 2020 годзе. Бібліятэкар Антончык Людміла Міхайлаўна пазнаёміла дзяцей з кнігамі Н.Абрамцавай, А.Роя, К.Хадасевіч-Лісавай, І. Зартайскай, А.Зэкава і інш.