17 чэрвеня ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы — цэнтры агульнадаступнай інфармацыі дзейнічала летняя кніжная пляцоўка “Книжное царство — мудрое государство”. Аднаіменная выстава прыцягвала ўвагу дзяцей прыгожымі маляўнічымі выданнямі. На выставе размяшчаліся кнігі ўжо вядомых аўтараў і маладых, якія толькі заявілі аб сабе, але адразу яскрава і дастойна. Гэта вельмі розныя людзі, і жывуць яны ў розных гарадах і нават краінах. Але аб’ядноўвае іх адно – жаданне, каб нашы дзеці чыталі цікавыя, добрыя кніжкі і вырасталі разумнымі і добрымі людзьмі. Дзецям бібліятэкар расказала пра А.С.Пушкіна, дзень нараджэння якога быў напачатку месяца, правяла для іх віктарыну па казках пісьменніка. У конкурсе “Складзі паштоўку” хлопчыкі змагаліся за тое, каб хутчэй скласці яе і назваць казку, да якой яна адносіцца. На працягу працы кніжнай пляцоўкі разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, работнікі бібліятэкі расказвалі пра цікавыя кнігі і рэкамендавалі іх для чытання.