Тыдзень дзіцячай кнігі прайшоў у філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб”. Наведвальнікамі мерапрыемстваў былі выхаванцы аздараўленчага лагера “Сонейка “ пры  ВПК “Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа”. Бібліятэка  ў рамках абласнога агульнаадукацыйнага праекта “Аб чым не паведаміў школьны падручнік” ладзіла  вернісаж пазнавальнай кнігі. Для вучняў 1-5 класаў  “На ўсе вашы “Што? Дзе? Калі?” разумныя кнігі адкажуць заўжды”. Бібліятэкар  пазнаёміла дзяцей з выданнямі серыі “100 беларускіх назваў”, “Маленькі прафесар” , ”Самыя самыя”. Кнігамі, якія прапануюцца для выкарыстання  на ўроках у пачатковых класах.
Вучням 6-9 класаў бібліятэкар прапанавала звярнуць увагу на  выставу — пытанне “ Увас пытанне? У нас адказ!” у рамках у рамках выставачнага абластнога праекта “Хронікі кніжных паліц”, дзе на паліцах “Цудоўныя прыгоды ў краіне Матэматыка”, “Пахімічым?”, “Займальная фізіка”, ”Па старонках кніг у гісторыю” былі прадстаўлены кнігі, якія дапамогуць вучням лепш засвойваць школьную праграму, хутка спраўляцца з дамашнімі заданнямі, рыхтавацца да кантрольных работ, рэфератаў і экзаменаў. Літаратура, якая ўтрымлівае  даведачнае выкладанне тэарытычнага матэрыялу,  а таксама вялікую колькасць ілюстрацый.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці маглі зрабіць на памяць фотаздымак у фотазоне  “Калодзеж ведаў”.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.