22 ліпеняў рамках бібліятэчных праектаў «Библиотека вне стены» і бібліяфрэш «Новости печатного двора», летняй пляцоўкі чытальні пад адкрытым небам «Книжная радуга лета» аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка» ладзіў для чытачоў малодшага ўзросту бібліякафэ «Кніжныя навінкі». Для іх ладзілася выстава паступлення новых кніг, а меню бібліякафэ прапанавала гасцям салат «Загадка», жаркое «Пачытай-ка», а на дэсерт — торт «Навінка» і кактэйль «Вумнікі-разумнікі». Для развіцця творчых здольнасцей ладзіўся конкурс малюнкаў «Ах, это лето!». Самыя актыўныя атрымалі прызы і салодкія пачастункі.