Распачалося лета, а з ім цудоўная, чаканая пара для дзетак – канікулы. Раготнаўская сельская бібліятэка-клуб запрасіла ўсіх на выставу-прагляд «Кніжныя сцяжынкі лета». Дзеці пазнаёміліся з прапанаванай літаратурай. Акрамя таго ў бібліятэку завіталі маленькія «чытачы», дзе з задавальненнем правялі вольны час. Яны пазнаёміліся з маляўнічымі кнігамі і часопісамі, гулялі ў розныя гульні, разгадвалі загадкі.