Да Новага года застаюцца лічаныя дні. Прыемная навагодняя мітусня ахоплівае ўсіх без выключэння. Цікава і крэатыўна падрыхтаваліся да святаў і бібліятэкары нашага раёна — для чытачоў аформлены кніжныя выставы і фотазоны на зімовую тэматыку. На маляўнічых паліцах стэлажоў размясціліся кнігі пра зіму, Новы год і Каляды, гартаючы старонкі якіх, чытачы даведаюцца пра народныя зімовыя прыкметы, пазнаёмяцца з навагоднімі і каляднымі традыцыямі. На выставах прапанаваны любімыя зімовыя і навагоднія казкі, апавяданні для любога ўзросту, чытанне якіх дапаможа зрабіць зімовыя канікулы для дзяцей незабыўнымі, а дарослым знайсці інфармацыю аб сакрэтах ідэальнага навагодняга свята.