У філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” да Міжнароднага дня адмовы ад курэння прайшоў урок здароўя “Когда рассеется дым” для хлопчыкаў 9-10 класаў ДУА “Казлоўшчынская СШ”. Бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй з’яўлення тытуню, распавяла аб уздзеянні розных кампанентаў тытуню і тытунёвага дыму на арганізм чалавека.
Падлеткі з цікавасцю праслухалі паведамленне прадстаўніка ДУ “Дзятлаўскі райЦГЭ” валеолага Юрэня Наталлі Іванаўны. Яна асобна спынілася на электронных цыгарэтах, якія цяпер карыстаюцца найбольшым попытам у моладзі. Наталля Іванаўна прывяла прыклады аб наступствах сумніўнага задавальнення пасля выкурвання цыгарэт, і заклікала ўспамінаць пра гэта кожны раз, калі захочацца патравіць свой арганізм тытунёвым дымам.
Гутарку суправаджалі відэаролікі “Як цыгарэты ўплываюць на арганізм”, “Шкода курэння для школьнікаў і падлеткаў”. Для замацавання рабяты выканалі заданні крыжаванкі, адказалі на пытанні віктарыны.