24 кастрычніка адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прававы лабірынт”, у рамках бібліятэчнага праекта па прававому выхаванню “Закон і права”. Удзельнікі аб’яднання ў займальнай форме пазнаёміліся з дзіцячым прававым сайтам mir.pravo.by. Змястоўным было знаёмства з часткамі сайта, падлеткі знайшлі інфармацыю аб правах дзіцяці, правілы бяспекі, а таксама адказы на іншыя пытанні, якія іх цікавілі. Напрыканцы мерапрыемства прайшлі тэст на сайце “Правапурушэнне”.