14 сакавіка ў Беларусі адзначацца  Дзень праваслаўнай кнігі. Святкаванне Дня праваслаўный кнігі стала добрай традыцыяй ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка – клуб”. Бібліятэка ужо шмат гадоў працуе па мэтавай бібліятэчнай праграме “На шляху да духоўнасці”. Да Дня  праваслаўнай кнігі ў бібліятэцы прайшла духоўная размова “Колокольный звон  —  молитва в звуке”. Мерапрыемства наведаў настаяцель Накрышскай Барыса-Глебскай царквы айцец Мікалай Пінчук і вучні 6-7 классаў ДУА ”Хвінявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Айцец Мікалай  цікава і даступна расказаў  аб званах, іх відах, значэнні  ў  жыцці кожнага праваслаўнага. Падчас мерапрыемства была добрая магчымасць даведацца аб навінках духоўнай і мастацкай праваслаўнай літаратуры з вуснаў  бібліятэкара,  пазнаёміцца з кніжнай выставай  “Свет мудрый льют страницы” у рамках выставачнага абласнога праекта “Хронікі кніжных паліц”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.