Чалавек у мітусні свайго штодзённага жыцця часта забывае пра сябе і сваё здароўе. Ён з галавой пагружаны ў вырашэнне надзённых праблем. На жаль, у сучасным свеце клопат пра здароўе пачынаецца толькі тады, калі адчуваецца, што гэтага самага здароўя становіцца ўсё менш. 7 красавіка, ва ўсім свеце штогод святкуюць Сусветны дзень здароўя. Да гэтай даты ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы арганізавана выстава-прагляд “Компас у краіну здароўя”. Матэрыял, прадстаўлены на ёй, будзе карысны ўсім неабыякавым да стану свайго ўласнага здароўя. Тут кожны можа знайсці мноства народных рэцэптаў для прафілактыкі і лячэння вялікай колькасці хвароб унутраных органаў, а таксама рэцэпты народнай медыцыны па догляду за сваім целам. Выставу дапаўняе матэрыял пра лекавыя расліны, па травалячэнні і фітатэрапі.