“Наш край – наш лёс”
У 2020 годзе ў першыню з мэтай збору, захавання і папулярызацыі ведаў аб гісторыка-культурнай спадчыне Гродзеншчыны ўпраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” арганізавалі і правялі конкурс фоталетапісаў “ Малая радзіма: імгненні гісторыі”.
Адметнай рысай конкурсных работ з’яўлялася тое, што ўсе яны змяшчаюць фотаздымкі малой радзімы мінулых гадоў, пачынаючы 1910 года з прыватных калекцый чытачоў. Дзятлаўская раённая бібліятэка прадставіла фоталетапіс у намінацыі “Наш край – наш лёс”. Фоталетапіс прадстаўлены 4-мя раздзеламі:
- першы раздзел: «Мая зямля – Дзятлаўшчына: гісторыка-культурны ландшафт». На фотаздымках можна пабачыць панараму мястэчка. Цэнтрам любога колішнага беларускага мястэчка была плошча. Сваю назву плошчы атрымлівалі ад той функцыі, якую яны неслі – тут праходзілі таргі: ярмаркі, базары, кірмашы. Таму плошча ў Дзятлаве называлася Рыначнай. Пасля ў 30-я гады, у гонар свята Незалежнасці Польшчы (Дзятлаўшчына знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай) яна насіла назву “Плошча 11-га лістапада”. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе атрымала новую назву “Плошча 17 верасня”. Гэтак яна называецца і сёння.
Цікавыя фотаздымкі захаваліся пра ваенны гарадок у пасёлку Гезгалы. У пачатку 60-х гадоў пасёлак быў ваенным гарнізонам ракетных войск стратэгічнага назначэння.
- другі раздзел:
«Архітэктурная спадчына краю» прадстаўлены цікавымі фотаздымкамі гісторыка-архітэктурнай спадчыны Дзятлаўшчыны — палац Радзівілаў, сядзібамі паноў Стравінскіх, цэрквамі і касцёлам.
самы багаты на фотаздымкі.
- трэці раздзел «З надзеяй на будучыню: праца прыносіла плён». Прапанаваны фотаздымкі першых калгасаў, сельскага Савета, прадпрыемстваў на Дзятлаўшчыне, лепшых працаўнікоў гаспадарак, першыя ўстановы адукацыі і культуры.
- чацвёрты раздзел “Пісьменнікі зямлі дзятлаўскай” знаёміць зсямейнымі фотаздымкамі пісьменнікаў, якімі ганарыцца наша зямля – Віктарам Шымуком і Вячаславам Адамчыкам.