Сёння, 15 сакавіка, у нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Да гэтай знамянальнай даты ў філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка — клуб” прайшла пазнавальная гадзіна “Конституция – гарант наших прав и свобод”, ладзілася віктарына “Мир права. Конституция Республики Беларусь”. Асноўны Закон беларускай дзяржавы быў прыняты ў 1994 годзе на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета 12-га склікання. У якасці дзяржаўнага гэта свята вызначана ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1998 годзе.Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ядром прававой сістэмы краіны, а таксама замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці дзяржавы.