9 лютага аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для карыстальнікаў бібліятэкі Дзень адчыненых дзвярэй “Кожнаму чалавеку шлях адкрыты ў бібліятэку”. У рамках гэтага дня адбылося арганізацыйны сход, на якім абмеркавалі пытанні і выказалі свае пажаданні калеге Бортка Марыне Леанідаўне, якая з’яўляецца дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу. Да Году народнага адзінства аформлена інфармацыйная выстава “2021 год — Год народнага адзінства”. Прайшла экскурсія па бібліятэцы, падчас якой чытачы пазнаёміліся з інфармацыяй аб паслугах і планам работы бібліятэкі, якая размешчана на “Дошцы інфармацыі”, з “Інфармацыйна-прававым цэнтрам” і фондам бібліятэкі. Дзень атрымаўся насычаным на падзеі.