Пачалася цудоўная пара летніх канікул. У першы дзень лета традыцыйна адзначаецца Міжнародны Дзень абароны дзяцей. Філіял “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” запрасіла дзяцей на летнюю пляцоўку “Улётныя канікулы з кнігай”. Работнікі бібліятэкі сумесна з работнікамі аддзела культуры і дасуга “Казлоўшчынскі ДК” правялі свята дзяцінства “Маленькія дзеці на вялікай планеце”. Рабят павіншавалі са святам, правялі гульнёвую праграму “Краіна дзяцінства”. Дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў настольныя гульні, знаёміліся з кнігамі з выставы-прапановы “У вольны час”. За ўдзел у конкурсах атрымалі салодкія пачастункі.