19 лютага адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык”. Тэма пасяджэння была прысвечана малой радзіме і прайшла ў форме краязнаўчага падарожжа “Край мне мілы спрадвеку”. У пачатку сустрэчы Святлана Магера пазнаёміла прысутных з фота-выставай, якая прысвечана 80 – годдзю ўтварэння Дзятлаўскага раёна “Родны свой край любі і ведай”. Затым праз відэафільм удзельнікі здзейснілі вандроўку па Дзятлаўскай зямлі, даведаліся пра гісторыю існавання раёна, яго перыяды ўзлёту і заняпаду, пра славутыя імёны людзей, якімі ганарыцца Дзятлаўшчына. Больш поўна пазнаёміліся з творчасцю нашых пісьменнікаў –землякоў — Вячаславам Адамчыкам, Віктарам Шымуком, Яўгенам Матвеевым і інш. З вялікім задавальненнем слухалі іх творы пра родныя мясціны.