Малая радзіма — краіна, горад, вёска, вуліца,дарога, якая вядзе да ўлюблёнага месца… Невялікае месца, дзе ўсе чужыя — свае. Наша родная Дзятлаўшчына, край гасцінны, прыгожы. Выдатны натхняльнік у жыцці і творчасці таленавітых людзей.Хто яны, таленты нашай Дзятлаўшчыны?

25 лістапада аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для карыстальнікаў бібліятэкі краязнаўчую выставу па творчасці мясцовых пісьменнікаў. На выставе занялі сваё ганаровае месца творы Юргілевіч Леанарды Станіславаўны, Петрыкевіча Валерыя Міхайлавіча, Малько Алены Міхайлаўны, Абрамчык Алены Рыгораўны, Шымука Віктара Мікалаевіча, Матвеева Яўгена Аляксандравіча, Адамчыка Вячаслава Уладзіміравіча, Хрышчановіч Веры Ігнацьеўны, Грышана Мікалая Паўлавіча і іншых талентаў нашага маляўнічага кутка Беларусі — Дзятлаўшчыны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.