Усё лепшае ў нас пачынаецца з таго куточка зямлі, дзе назаўсёды застаецца часцінка нашай душы. Самы час успомніць аб сваіх каранях і аддаць даніну павагі мясцінам, дзе нарадзіўся на свет і вырас.

Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі прадаўжае ўдзел у раённым конкурсе на лепшую пастаноўку работы па папулярызацыі краязнаўчых дакументаў “Мой родны край, мая старонка”. З гэтай нагоды 24 ліпеня бібліятэкары ладзілі выязную выставу – знаёмства “Край мой – гонар мой” у “Аддзяленні кругласутачнага пражывання для інвалідаў і сталых людзей”. На выставе была прадастаўлена інфармацыя аб гісторыі пасёлка; папкі “Казлоўшчына – астравок маёй зямлі” з артыкуламі з перыядычных выданняў аб рабоце прадпрыемстваў і знакамітых людзях; “Творчасць нашых землякоў” з біяграфіямі і творамі мясцовых пісьменнікаў, буклеты пра іх; фотаздымкі ўстаноў і прадпрыемстваў мінулых гадоў.

Значную частку выставы займалі альбомы “Дзеці вайны” (пра вязня лагера “Азарычы” Г.Р.Вільчанка), “Верны сын Айчыны”(пра ганаровага грамадзяніна пасёлка і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Макуліка М.Г., “Яны змагаліся за Радзіму” (пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны), “Прайшла вайна праз дзяцінства” (пра малалетніх вязняў).

Вялікую цікавасць выклікалі факсімільныя выданні газет “Правда” і “Красная звезда” за 10 мая 1945 года.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.